Главная » 2014 » Ноябрь » 19 » Дворнік у Мінску высыпаў кантэйнер са смеццем на VW Caddy, што перакрыў пад'езд смеццевозу
14:59
Дворнік у Мінску высыпаў кантэйнер са смеццем на VW Caddy, што перакрыў пад'езд смеццевозу
Калі лянота прайсціся сотню метраў і хочаш паркавацца бліжэй да пад»езда за кошт інтарэсаў іншых людзей? Тады чакай, што яны «аддзячаць» табе, як гэтаму мінскаму кіроўцу.

Ён з вечера паставіў свой легкавік так, что машына жылкамунгаса не змагла вывезці смецце са двара жылога дома.

Расплата не прымусіла сябе чакаць.

Часцяком такія «паркоўшчыкі» ссоўваюць у бок спецыяльныя паўшар'і, каб лягчэй было ставіць машыны там, дзе гэта забаронена.

Смеццевоз некалькі разоў пляскаў па машыне, гучала сігналізацыя, але гаспадар так і не з'явіўся. Тады знерваваны дворнік высыпаў змесціва смеццевага бака на капот. Нявысыпаны кантэйнер за суткі перапоўніцца, смецце будзе рассыпацца па наваколлі, што дабавіць работы прыбіральшчыка і сапсуе настрой жыхарам.

 

Фота Сяргея Зініна

Источник

Просмотров: 315 | Добавил: ximeporge | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0